Віншаванне Прэм'ер-міністру Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Абію Ахмеду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Абія Ахмеда з 50-годдзем.

    "У Беларусі Вас ведаюць як выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Эфіопіі, абароне яе суверэнітэту і ўмацаванню нацыянальнага адзінства, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Высока цаню дружалюбныя адносіны, якія склаліся паміж Мінскам і Адыс-Абебай. Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам паспяхова рэалізаваць значны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння, наладзіць кааперацыю ў сферы машынабудавання, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэм'ер-міністру моцнага здароўя, невычэрпных сіл і новых здзяйсненняў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.