Віншаванне лідару партыі "Ціса" Петэру Мадзьяру з перамогай на парламенцкіх выбарах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню партыі "Ціса" Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што моцны голас Венгрыі на міжнароднай арэне будзе і ў далейшым гучаць у духу прагматызму, накіраванасці на падтрыманне ўсеагульнай бяспекі, павагі да ўсіх народаў.

    "Перакананы, традыцыі дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія склаліся за многія гады паміж Мінскам і Будапештам, павінны прадаўжацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Петэру Мадзьяру добрага здароўя і поспехаў.