Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Алфёравай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алфёраву з днём нараджэння.
"З'яўляючыся надзвычай яркай і шматграннай асобай, Вы бліскуча праявілі свае здольнасці ў тэатры і кіно, - гаворыцца ў віншаванні. - Створаныя Вамі запамінальныя вобразы сталі для мільёнаў паклоннікаў ідэалам жаноцкасці і прыгажосці, здабылі сапраўдную народную любоў".
"Беларускія гледачы ведаюць і цэняць Вас як таленавітую актрысу, чыя творчасць садзейнічае ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы добрага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.