Віншаванне Міхаілу Кавелашвілі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грузіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міхаіла Кавелашвілі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грузіі.
"Перакананы, што аднаўленне плённага і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню двухбаковых адносін Беларусі і Грузіі. Жадаю вам добрага здароўя, паспяховай рэалізацыі планаў і новых здзяйсненняў на карысць сваёй Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.