Віншаванне асабоваму складу і ветэранам інжынерных войскаў з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў інжынерных войскаў Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём інжынерных войскаў.

    "Цікава, што ў бягучым годзе мы адзначаем 325-ю гадавіну з дня іх утварэння, падкрэсліваючы традыцыі і пераемнасць з гераічнай гісторыяй нашых продкаў, - адзначыў беларускі лідар. - У гэтай гісторыі шмат слаўных старонак, уключаючы ўзоры бяспрыкладных стойкасці і мужнасці савецкіх воінаў на палях Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне краіны, а таксама сапраўды тытанічную працу салдат і афіцэраў інжынерных войскаў у ходзе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай станцыі".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што інжынерныя войскі Беларусі, якія сёння аснашчаны самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, уносяць значны ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы, вырашаючы адказныя задачы па бяспечным функцыянаванні ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры, ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый і абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў.

    "Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у стваральнай працы па ўмацаванні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.