Віншаванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Бахрэйна шэйха Хамада бен Ісу аль-Халіфу і Наследнага прынца, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны, Прэм'ер-міністра Каралеўства Бахрэйн Сальмана бен Хамада аль-Халіфу, а таксама народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.
"Узыходжанне на трон у 1971 годзе Караля Ісы бен Сальмана аль-Халіфы адкрыла новую яркую старонку ў гісторыі Бахрэйна, які прадаўжае паспяхова развівацца пад Вашым кіраўніцтвам. Вашы эфектыўныя намаганні па ўмацаванні эканомікі, падтрымцы сацыяльнай стабільнасці і павелічэнні ролі краіны на міжнароднай арэне заслугоўваюць глыбокай павагі", - гаворыцца ў віншаванні шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Бахрэйнам, больш поўнай рэалізацыі ўсіх магчымасцей супрацоўніцтва.
У віншавальным пасланні Сальману бен Хамаду аль-Халіфе Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што пашырэнне беларуска-бахрэйнскага палітычнага дыялогу, а таксама актывізацыя ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах, поўнасцю адпавядае інтарэсам абодвух народаў.