Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Андраша Баку з выбраннем Прэзідэнтам Венгрыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня павіншаваў Андраша Баку з выбраннем Прэзідэнтам Венгрыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў венгерскаму калегу поспехаў на гэтай адказнай пасадзе, венгерскаму народу - шчасця і дабрабыту.

    "Упэўнены, вялікі гістарычны вопыт і мудрасць венгерскага народа будуць і ў далейшым арыентаваць вашу краіну на адкрытае і ўзважанае ўзаемадзеянне на сусветнай арэне, у тым ліку з Беларуссю, якая, як і Венгрыя, займае асаблівае месца ў цэнтры Еўропы - на скрыжаванні культур і цывілізацый, - гаворыцца ў віншаванні. - Мінск нязменна зыходзіць з таго, што раўнапраўны дыялог з улікам нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў з'яўляецца трывалым фундаментам для сапраўды плённага супрацоўніцтва".

    Таксама ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Венгрыі і кіраўніцтва гэтай краіны з надыходзячым святам - Днём святога Іштвана.