Наведванне фіналу ХIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2023"

  • 13
  • 3:40

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня наведаў фінал ХІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2023".

Фінальнае шоу конкурсу было арганізавана ў сталічным Палацы спорту. Паглядзець на яркае відовішчнае дзейства і, вядома, падтрымаць прэтэндэнтак на карону з розных рэгіёнаў краіны прыбылі тысячы чалавек. Сярод гледачоў на трыбунах прысутнічаў і Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

За тытул "Міс Беларусь" у фінале змагаліся 24 дзяўчыны. Уладальніцай тытула "Міс Беларусь - 2023" стала Элеанора Качалоўская. Дзяўчыне 23 гады, яна працуе менеджарам у мадэльным агенцтве ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Прыемным дапаўненнем да свята для ўсіх удзельніц конкурсу стаў спецыяльны падарунак ад Прэзідэнта - вячэрнія сукенкі, у якіх яны выходзілі на сцэну.