Падпісаны Закон аб далучэнні Беларусі да Статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны".
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах павышэння статусу Беларусі як паўнапраўнага члена гэтай міжнароднай арганізацыі, стварэння ўмоў для развіцця выгаднага супрацоўніцтва з выратавальнымі ведамствамі краін Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу ў частцы пашырэння экспарту пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання і спецыяльнага ахоўнага адзення, прадастаўлення адукацыйных паслуг і падрыхтоўкі спецыялістаў.