Падпісаны Указ аб заснаванні сцяга Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ 377 аб заснаванні сцяга Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

    Указам таксама зацверджана палажэнне аб сцягу МНС, яго апісанне і выява.

    Сцяг Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру шырынёй 100 см і даўжынёй 200 см. Уздоўж верхняга і ніжняга краёў размешчаны палосы сіняга колеру з надпісамі "ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ" (на верхняй паласе), "АДВАГА" і "ГОНАР" (на ніжняй паласе).

    У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы МНС. Адваротны бок сцяга ідэнтычны праваму.