Падпісаны Указ аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынга
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў Указ № 78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынга".
У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Івацэвічдрэў". Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынга.
Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні Указа дадзена даручэнне Ураду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынга з кіруючай кампаніяй ААТ "Івацэвічдрэў".