Падпісаны Указ аб страхаванні ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі ў 2026 годзе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў Указ № 437 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2026 годзе".

    Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2026 год. Акрамя таго, устаноўлены працэнт пакрыцця ўрону на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур, пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

    Указ накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.