Падпісаны Указ аб павышэнні працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў Указ № 24 "Аб павышэнні пенсій".
Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.
У выніку пераразліку з 1 сакавіка 2022 года пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3%.