Падпісаны Указ аб крыптабанках і токенах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падпісаў Указ № 19 "Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)".
Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці ў краіне крыптабанкаў.
Згодна з Указам крыптабанкам прызнаецца акцыянернае таварыства, якому прадастаўлена права сумяшчаць дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў) з правядзеннем банкаўскіх, плацежных і іншых звязаных з імі фінансавых аперацый.
Для допуску на рынак крыптабанк павінен мець статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій і быць уключаны ў рэестр крыптабанкаў Нацыянальнага банка.
Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці крыптабанк абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства, прадугледжанага ў дачыненні да нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама выконваць рашэнні Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій.
Двайное рэгуляванне дасць магчымасць крыптабанку прапаноўваць кліентам інавацыйныя фінансавыя прадукты, якія адначасова валодаюць перавагамі як класічных банкаўскіх аперацый, так і тэхналагічнасцю, хуткасцю і зручнасцю аперацый з лічбавымі знакамі (токенамі).