Ордэнам Маці ўзнагароджаны 65 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў Указ № 132 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - шэф-повар Пескаўскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна Кацярына Тарасюк, галоўны эканаміст прадпрыемства "Ломашы-Агра" Наталля Круцько, інжынер-праграміст Віцебскага завода электравымяральных прыбораў Святлана Шкелёнак, настаўнік Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў № 3 Ізабела Дзедух, урач - алерголаг-імунолаг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аксана Раманіва, жывёлавод прадпрыемства "Доцішкі" Анжэла Верамейчык, канцэртмайстар Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 2 Іна Кіршчына, стралок упраўлення ваенізаванай аховы службы эканамічнай бяспекі і рэжыму ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "Белаўтамаз" Настасся Ганчарык і акушэр 1-й гарадской клінічнай бальніцы Алеся Януш.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 65 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.