Прадстаўніцы розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнам Маці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 308 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей гэтай узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і сельскагаспадарчага профіляў, арганізацый гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і культуры, хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада - начальнай школы пасёлка Садовы Пінскага раёна Галіна Бажко, бухгалтар ААТ "Торфапрадпрыемства Глінка" Столінскага раёна Іна Дзмітрушка, наглядчык музея народнай творчасці "Бездзежскі фартушок" Галіна Зіновіч, жывёлагадовец Слонімскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Пераможца" Аксана Івановіч, аператар сувязі Глускага ўчастка паштовай сувязі Наталля Марціновіч, машыніст крана завода "Магілёўтрансмаш" Таццяна Скусава, слесар-зборшчык радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў прадпрыемства "Завод электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт" Кацярына Корзун, артыст хору заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы" Наталля Навасад.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 112 жыхарак Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.