Адобраны праект пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Непалам аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны Указ № 296.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

