Адобраны праект беларуска-расійскага пагаднення аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання субовых пастаноў судоў дзвюх краін у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ № 404 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 31 кастрычніка.
Міністэрства юстыцыі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, а таксама яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.