Каманда Прэзідэнта выйграла першы матч фінальнай серыі Рэспубліканскай хакейнай лігі

  • 25
  • 2

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі выйграла першы матч фінальнай серыі Рэспубліканскай хакейнай лігі. На лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны" 6 красавіка дружына Кіраўніка дзяржавы абыграла хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 5:2 (2:1, 0:1, 3:0).

Лепшымі ігракамі гэтага матчу прызнаны Арцём Каркоцкі і Віталь Марчанка. Прызы ім уручыла алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ала Цупер.

Адразу пасля хакейнага матчу Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што сачыў у прамым эфіры за вяртаннем з Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астатніх членаў экіпажа карабля "Саюз МС-24".

"Эмоцыі самыя цяжкія. Таму што ноч бяссонная. Я глядзеў у прамым эфіры адстыкоўку апарата, які спускаецца", - сказаў Прэзідэнт.

На пытанне журналісткі, ці перажываў ён, Аляксандр Лукашэнка адказаў так: "Калі твае дзеці будуць у космасе, зразумееш, што такое грамадзянка Беларусі, грамадзянін Беларусі ў космасе. Вядома, мая адказнасць у тым, што, не дай бог  што здарылася б - гэта ўся віна на табе. Таму я, зразумела, рады, што ўсё нармальна адбылося. Перагледзеў некалькі разоў гэтыя кадры. Я вельмі задаволены, што ўсё скончылася. І сам сабе падумаў: ну больш у гэту гульню я гуляць не буду".