Каментарый да Указа № 168 ад 18 мая 2020 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў Указ № 168 "Аб Адзіным рэестры маёмасці", накіраваны на ўдасканаленне ўліку і кіравання дзяржаўнай маёмасцю, маёмасцю юрыдычных асоб з удзелам дзяржавы і Саюзнай дзяржавы, а таксама механізма кантролю за яе выкарыстаннем.
У адпаведнасці з дакументам, на існуючай базе Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці, уладальнікам якой з'яўляецца Дзяржкаммаёмасць, створана дзяржаўная інфармацыйная сістэма "Адзіны рэестр маёмасці".
Пералік звестак, змешчаных у адзіным рэестры, пашыраны. Ён дапоўнены данымі аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, аб жылых дамах, жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду, марскіх і рачных суднах, дагаворах арэнды (найму) дзяржаўнай маёмасці, а таксама аб маёмасці Саюзнай дзяржавы ў Беларусі.
Праваўладальнікі адпаведнай маёмасці (рэспубліканскія і камунальныя юрыдычныя асобы, гаспадарчыя таварыствы і рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні) надзелены правам на ўнясенне інфармацыі ў Адзіны рэестр, а таксама яе актуалізацыю. Пры гэтым сам працэс максімальна аўтаматызуецца.
Арганізацыйна-метадалагічнае кіраўніцтва работамі па фарміраванні (вядзенні) і актуалізацыі адзінага рэестра ўскладзена на Дзяржкаммаёмасць. Указ будзе садзейнічаць прыняццю кіраўніцкіх рашэнняў па эфектыўным выкарыстанні дзяржаўных маёмасных рэсурсаў.