Форменнае адзенне і знакі адрознення заснаваны для ветэрынарных інспектараў Беларусі

    Форменнае адзенне і знакі адрознення заснаваны для супрацоўнікаў Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай граніцы і транспарце. Гэта прадугледжана Указам № 423, які 28 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ветэрынарныя інспектары выконваюць важныя дзяржаўныя задачы: кантралююць перамяшчэнне жывёл, прадукцыі жывёльнага паходжання, кармоў і кармавых дабавак, а таксама іншых тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму ветэрынарнаму кантролю (нагляду) праз дзяржаўную граніцу. Наяўнасць форменнага адзення са знакамі адрознення будзе візуальна пацвярджаць статус і паўнамоцтвы ветэрынарнага інспектара, а таксама садзейнічаць павышэнню іміджу беларускай ветэрынарнай службы на міжнародным узроўні.