Даклады Міністра абароны Віктара Хрэніна і Старшыні КДБ Івана Тэртэля

    Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 снежня заслухаў даклад Міністра абароны Віктара Хрэніна аб стане спраў ва Узброеных Сілах. 

    Адна з тэм даклада датычылася размяшчэння ў Беларусі ракетнага комплексу "Арэшнік" і яго пастаноўкі на баявое дзяжурства. Размова таксама ішла аб развіцці далейшага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. 

    Адзін з перспектыўных напрамкаў у гэтым плане датычыцца сферы ракетабудавання, у якім Беларусь актыўна развівае і ўласныя кампетэнцыі. Так, кіраўніку дзяржавы даложана аб праведзеных гэтымі днямі пусках мадэрнізаванай айчыннай РСЗА "Паланэз-М" з павялічанай далёкасцю і палепшанай дакладнасцю стральбы. 

    Раней на праведзеным другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў аб планах па далейшым удасканаленні РСЗА "Паланэз". У ходзе даклада міністра абароны адпаведныя пытанні абмеркаваны ў практычнай плоскасці, пастаўлены неабходныя задачы. 

    Адзначаны паспяховы вопыт мадэрнізацыі ЗРК "Бук". Віктар Хрэнін далажыў аб планах па пастаўцы адпаведных комплексаў у войскі. 

    Дэталёва быў разгледжаны і шэраг кадравых пытанняў - прапановы па назначэннях ва Узброеных Сілах. 

    Адбыўся таксама даклад Прэзідэнту Беларусі Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля

    Прэзідэнту даложана аб рабоце Камітэта дзяржбяспекі па лініі разведкі і контрразведкі, абстаноўцы ў Беларусі напярэдадні калядных і навагодніх свят. Аляксандр Лукашэнка даручыў трымаць усе працэсы, якія адбываюцца, пад кантролем, каб надзейна забяспечыць бяспеку. 

    Абмяркоўвалася таксама прадаўжэнне работы па лініі спецслужбаў у рамках беларуска-амерыканскіх кантактаў. Размова, у прыватнасці, ішла як аб канкрэтных кроках і садзейнічанні беларускага боку ў вырашэнні пытанняў гуманітарнага характару ў канфлікце Расіі і Украіны, а таксама аб новых прапановах ЗША на перагаворным трэку. 

    Даложана аб сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы, у тым ліку ў сувязі з інцыдэнтамі з паветранымі шарамі. Нягледзячы на спробы Вільнюса перанесці гэта пытанне ў палітычную плоскасць, беларускі бок па-ранейшаму адкрыты да канструктыўнага ўзаемадзеяння і перагавораў у пытаннях пагранічнага супрацоўніцтва і не толькі. 

    У цэнтры ўвагі ў ходзе даклада была і тэматыка беларуска-польскіх адносін. Іван Тэртэль далажыў аб кантактах па лініі спецслужбаў у напрамку вырашэння найбольш вострых праблем, якія існуюць паміж краінамі. Кіраўнік дзяржавы даў неабходныя далейшыя даручэнні.