Даклад Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
Ключавой тэмай даклада стаў міжнародны парадак дня з улікам нядаўніх сустрэч Прэм'ер-міністра Беларусі. У час візіту ў Кыргызстан Аляксандр Турчын сустрэўся з Прэзідэнтам Садырам Жапаравым, абмеркаваўшы двухбаковыя адносіны, інтэграцыйныя сувязі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, гуманітарнае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, Прэм'ер-міністр Беларусі правёў перагаворы з Прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным. Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі пытанні эканомікі і ўзаемаадносін дзвюх краін.
Прэзідэнт дэталёва пацікавіўся вынікамі гэтых сустрэч і перагавораў. Былі закрануты таксама пытанні ўдзелу Кіраўніка беларускай дзяржавы ў будучых самітах шэрага міжнародных арганізацый.


