Даклад Старшыні Следчага камітэта Дзмітрыя Гары
- 5
- 2:08
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада прыняў з дакладам Старшыню Следчага камітэта Дзмітрыя Гару.
"Дзмітрый Юр'евіч, без самасправаздач. Я хацеў бы пачуць галоўнае", - сказаў у пачатку сустрэчы Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што раней даваў даручэнне аб аператыўным разглядзе крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, і пацікавіўся, як ідуць справы ў гэтай сферы: "У нас крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці было нямала. Нават нейкі, вобразна кажучы, запас у вас утварыўся. Мы тады дамаўляліся аб тым, што мы павінны аператыўна разгледзець крымінальныя справы экстрэмісцкай накіраванасці. Якая сітуацыя?"
Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў аб стварэнні ў Следчым камітэце падраздзялення па процідзеянні кіберзлачынствам. "Як яно працуе? Я ўсё больш і больш чую інфармацыю ў нашых СМІ аб тым, што гэта вельмі важны напрамак і злачынстваў у гэтай сферы менш не становіцца, на жаль, - сказаў беларускі лідар. - Таму і было створана адпаведнае падраздзяленне. Якая тут сітуацыя, як яно працуе?"
Яшчэ адной тэмай на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком СК стаў стан спраў у самім камітэце, работа з кадравым складам. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней, да назначэння Дзмітрыя Гары, былі пэўныя трывожныя сігналы наконт СК. "Таму давялося і кіраўніцтва да прытомнасці прыводзіць. Вы сталі Старшынёй Следчага камітэта. Што за гэты час змянілася? Як працуе ведамства і канкрэтныя супрацоўнікі?" - паставіў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў Дзмітрый Гара, адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці СК з'яўляецца выкананне даручэння па "зніжэнні астаткаў крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці", а таксама выяўленне і расследаванне сумесна з аператыўнымі службамі, МУС і КДБ новых злачынстваў гэтай катэгорыі.