Даклад Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка прыняў з дакладам Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова. У ліку тэм для абмеркавання Кіраўнік дзяржавы абазначыў арганізацыйную работу па падрыхтоўцы да пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, правядзенні важных для краіны мерапрыемстваў на прэзідэнцкім узроўні, кадравыя пытанні.
"Цяпер шмат арганізацыйных мерапрыемстваў у нас. І Адміністрацыі Прэзідэнта як ніколі складана. Трэба перш за ўсё арганізаваць работу галін улады. Асабліва Усебеларускага народнага сходу. Шмат новага", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што фактычна пачынае ўжо работу парламент новага склікання, гэта работа вядзецца ў планавым парадку. У Савеце Рэспублікі яшчэ трэба будзе правесці першае пасяджэнне, а Палата прадстаўнікоў новага склікання пачала ўжо сваю работу - там сфарміраваны пастаянныя камісіі, выбраны іх кіраўнікі.
"Галоўнае цяпер - УНС. І тыя мерапрыемствы важныя, якія мы павінны правесці на ўзроўні Прэзідэнта ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на работу ў кадравай сферы, таму што з кадравага рэестра Прэзідэнта шмат людзей былі выбраны ў парламент і патрэбна адпаведная замена.
Перад Адміністрацыяй Прэзідэнта стаіць задача перш за ўсё арганізаваць работу па абазначаным комплексе пытанняў, размеркаваўшы непасрэдна тым, хто павінен іх вырашаць, а таксама пракантраляваць гэты працэс.
Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падкрэсліў, што гэты год для краіны няпросты і работы будзе шмат. Наперадзе ў тым ліку шмат важных святочных дат, у тым ліку Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці, калі краіна адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.