Даклад Міністра абароны Віктара Хрэніна

  • 3
  • 2:47

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 18 студзеня з дакладам Міністра абароны Віктара Хрэніна.

"Мы дамаўляліся нядаўна з Вамі аб тым, што Вы разам з Расійскай Федэрацыяй дапрацуеце задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021". Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вйны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што, азнаёміўшыся з задумай будучых вучэнняў, ён убачыў, наколькі рушылі наперад узброеныя сілы. "Тым не менш я прасіў бы Вас далажыць, ці ўзгоднены з Расійскай Федэрацыяй нюансы правядзення гэтага вучэння, якая задума. Мы з Прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

У 2020 годзе завершаны чарговы пяцігадовы перыяд будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў Міністра абароны дасягнутымі вынікамі. "Перш за ўсё мы дамаўляліся аб прывядзенні нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна ўдасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І па-трэцяе, узбраенне", - адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў цэлым праінфармаваны аб рабоце па кожным з напрамкаў, таму яго ў першую чаргу цікавяць перспектывы развіцця Узброеных Сіл. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму кадравых рашэнняў.

Як далажыў Віктар Хрэнін, аналіз аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў суседніх з Беларуссю краінах сведчыць аб тым, што колькасць такіх мерапрыемстваў значна расце. "І не толькі на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы, але і на тэрыторыі Украіны", - заўважыў Міністр. Паводле яго слоў, гэтыя, здавалася б, разрозненыя па месцы і часе, адпрацоўваемых пытаннях, прыцянутых войсках, вучэнні сведчаць аб тым, што краіны Захаду прадаўжаюць шукаць рашэнне па "беларускім выступе".

"Аднымі з самых эфектыўных мерапрыемстваў процідзеяння ўзрастаючай ваеннай пагрозе з'яўляюцца мерапрыемствы стратэгічнага ўздзеяння. Зыходзячы з гэтага, намі сумесна з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі распрацавана задума стратэгічнага вучэння "Захад-2021", - сказаў Віктар Хрэнін.