Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй для стварэння агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама вырабамі з іх.

    Міжнародным дагаворам вызначаюцца ўмовы для фарміравання агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў, а таксама вырабаў з іх у рамках Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, прадугледжваецца парадак забеспячэння ўзаемнага кантролю за іх абаротам.