Беларусь правядзе з В'етнамам перагаворы па праекце пагаднення аб адмене віз

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 383, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і В'етнама аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

    На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

    Яшчэ адным Указам Прэзідэнт адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і В'етнамам аб перадачы асоб, асуджаных на пазбаўленне волі, для далейшага адбывання пакарання. Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.