Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб павелічэнні ліміту звышурочнай работы ў прамысловасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 105 "Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях".

    Дакумент прыняты ў мэтах максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці.

    Указам прадугледжваецца магчымасць па ўзгадненні з прафсаюзам і са згоды работнікаў павялічваць ліміт звышурочных работ і работ у выхадныя дні, калі ёсць абгрунтаваная вытворчая і эканамічная неабходнасць.

    Павелічэнне ліміту будзе замацоўвацца ў лакальным прававым акце. Аб гэтым наймальнік таксама абавязаны інфармаваць Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на які ўскладваецца пастаянны маніторынг сітуацыі.