Аляксандр Лукашэнка надзяліў новымі паўнамоцтвамі камісію па разглядзе зваротаў беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў Указ № 397, якім удасканальваецца работа створанай пры Генеральнай пракуратуры камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў.
Дзейнасць камісіі цяпер будзе мець пастаянны характар (раней тэрмін яе работы абмяжоўваўся 31 снежня 2024 года). Пры гэтым камісія надзяляецца правам разглядаць звароты беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца як за мяжой, так і на тэрыторыі краіны. Апошнія будуць разглядацца па даручэнні Прэзідэнта.
Па выніках разгляду зваротаў грамадзяне будуць інфармавацца не толькі аб наяўнасці або адсутнасці ў дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, але таксама і аб правядзенні ў дачыненні да іх адпаведнай праверкі, наяўнасці або адсутнасці падстаў для яе.