Акадэмія нацыянальнай бяспекі зможа набіраць студэнтаў на грамадзянскія спецыяльнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 455, які ўносіць змяненні ва Указ № 355 "Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі".

    У адпаведнасці з дакументам Камітэту дзяржаўнай бяспекі прадастаўлена права вызначаць асаблівасці стварэння і функцыянавання інстытутаў (без права юрыдычнай асобы), факультэтаў і кафедраў Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

    Галоўным новаўвядзеннем з'яўляецца стварэнне прававых падстаў для навучання ў гэтай акадэміі студэнтаў па шэрагу грамадзянскіх спецыяльнасцей. Гэта забяспечыць дадатковыя ўмовы для задавальнення патрэбнасці органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі ў высокакваліфікаваных кадрах.