Адпачынак для дзяцей з Сірыі будзе арганізаваны ў беларускім "Зубраняці"
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" будзе арганізаваны адпачынак для 225 дзяцей з Сірыі. Выдзяленне грашовых сродкаў на гэтыя мэты прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Адпачынак будзе арганізаваны ў тры змены. У праграму знаходжання ўключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі, медыцынскае абследаванне, экскурсіі, культурныя мерапрыемствы.
Запрашэнне сірыйскіх дзяцей у Беларусь арганізуецца ў якасці гуманітарнай акцыі штогод з 2017 года. Гэта садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва краін у гуманітарна-адукацыйнай сферы, фарміраванню дружалюбных адносін паміж нашымі народамі, папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі.