Адобраны праект пагаднення з Індыяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Індыяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны Указ № 229 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 ліпеня.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі.