Адобраны праект пагаднення аб узаемным допуску брокераў і дылераў да таргоў на біржах краін ЕАЭС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб допуску брокераў і дылераў адной дзяржавы - члена Еўразійскага эканамічнага саюза да ўдзелу ў арганізаваных таргах біржаў (арганізатараў гандлю) іншых дзяржаў-членаў.

    Адпаведны Указ № 247 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 чэрвеня.

    Праектам пагаднення замацоўваюцца парадак узаемнага допуску брокераў і дылераў да таргоў на біржах, пытанні кантролю за ажыццяўляемымі зделкамі і абмену інфармацыяй.

    Урад Рэспублікі Беларусь упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.