Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Венесуэлай аб паветраных зносінах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў Указ № 138, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Венесуэлы аб паветраных зносінах.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.