Адобраны папраўкі ў Дагавор аб адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства Мытнага саюза
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка падпісаў Указ № 111, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб асаблівасцях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства Мытнага саюза і дзяржаў - членаў гэтага саюза ад 5 ліпеня 2010 года.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.