Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2025 годзе
Указ № 48 ад 4 лютага 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ № 48 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2025 годзе".
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай.
Устаноўлены працэнты кампенсавання ў 2025 годзе ўрону на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур, пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Указ накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.