Аб праектах міжнародных дагавораў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў Указ № 441, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў два праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года.
У адпаведнасці з гэтымі дакументамі змяняецца пералік медыцынскіх вырабаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі ў ЕАЭС. Прадугледжваецца таксама прадаўжэнне да 31 снежня 2027 года пераходнага перыяду, на працягу якога магчыма рэгістрацыя медвырабаў як па нацыянальным заканадаўстве, так і ў адпаведнасці з правам Саюза. Гэта дасць магчымасць забяспечыць стабільнасць абароту медвырабаў, мінімізаваць рызыкі ўзнікнення іх дэфіцыту.
Спампаваць 441uk.pdf
795 Кб