Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 572 ад 9 снежня 2014 г.)
Указ № 373 ад 24 лістапада 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада Указ № 373, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 9 снежня 2014 года № 572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей".
У адпаведнасці з дакументам зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя Указам № 572. Гэта рашэнне звязана з тым, што раней для шматдзетных сем'яў былі істотна пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Указам № 373 спрашчаецца парадак і скарачаецца тэрмін пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт даходаў ад кіравання сродкамі сямейнага капіталу.
Пры гэтым умовы прадастаўлення і выкарыстання шматдзетнымі сем'ямі сямейнага капіталу не змяняюцца.
-
Спампаваць 373uk.pdf91 Кб