Аб закупках пры будаўніцтве аб'ектаў, уключаных у інвестыцыйныя праграмы абласцей і г.Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў Указ № 366 "Аб закупках пры будаўніцтве аб'ектаў, уключаных у інвестыцыйныя праграмы абласцей і Мінска".
У адпаведнасці з дакументам абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў прадастаўляюцца паўнамоцтвы на вызначэнне генеральных праектнай і падраднай, інжынернай арганізацый (з ліку дзяржаўных) для будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы.
Пры ўзвядзенні такіх аб'ектаў названыя арганізацыі могуць набываць тавары, работы, паслугі за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.
Рэалізацыя гэтых паўнамоцтваў дасць магчымасць скараціць тэрміны і знізіць кошт праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы, а таксама абмежаваць удзел у працэдурах закупак нядобрасумленных пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.
-
Спампаваць 366uk.pdf74 Кб