Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 325 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Дакумент прадугледжвае карэкціроўку ўказаў ад 7 лютага 2006 года № 72 "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносін пры размяшчэнні і арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры" і ад 22 снежня 2018 № 488 "Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)".
Указ прыняты ў мэтах забеспячэння апераджальнага будаўніцтва мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры ва ўсіх населеных пунктах краіны.
Дакументам устанаўліваецца права заказчыкаў, забудоўшчыкаў, інвестараў на фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры за кошт уласных сродкаў (у тым ліку ў выпадках, калі гэта не прадугледжана ўмовамі аўкцыёну або інвестыцыйнага дагавора); будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры на аснове архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі, якая распрацоўваецца ў складзе перадпраектнай дакументацыі (у населеных пунктах, дзе адсутнічае зацверджаная горадабудаўнічая дакументацыя); перадачу пабудаваных аб'ектаў інфраструктуры ў дзяржаўную ўласнасць або рэгістрацыю права ўласнасці на гэтыя аб'екты і іх далейшую самастойную эксплуатацыю.
У адпаведнасці з Указам для ўласнікаў жылых дамоў тэрмін кампенсацыі платы за далучэнне да сетак водазабеспячэння (водаадвядзення), пабудаваных эксплуатуючымі арганізацыямі, павялічваецца да трох гадоў (цяпер адзін год).
-
Спампаваць 325uk.pdf571 Кб