Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца Указ № 481 ад 3 лістапада 2003 г., Указ № 406 ад 26 жніўня 2004 г., Указ № 190 ад 15 красавіка 2013 г., Указ № 329 ад 9 верасня 2019 г.)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 321, якім удасканальваецца падрыхтоўка спартсменаў нацыянальных і зборных каманд па відах спорту.
Указам уводзіцца магчымасць заключаць працоўныя дагаворы са спартсменамі, якія ўваходзяць у пераменныя склады нацыянальных каманд і дасягнулі высокага спартыўнага выніку. Заработная плата такім спартсменам будзе выплачвацца з пазабюджэтных сродкаў, заробленых цэнтрамі алімпійскай падрыхтоўкі і алімпійскага рэзерву, а таксама за кошт магчымай спонсарскай дапамогі.
У дакуменце таксама ўдакладнены функцыі паўнамоцных органаў (Міністэрства спорту і турызму, ДТСААФ і БФСТ "Дынама") адносна нацыянальных і зборных каманд Беларусі, уніфікуюцца падыходы да іх фарміравання і забеспячэння падрыхтоўкі спартсменаў.
-
Спампаваць 321uk.pdf985 Кб