Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца Указ № 200 ад 26 красавіка 2010 г., Указ № 166 ад 12 мая 2017 г.)
У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Яны актуалізуюцца і спрашчаюцца ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі. Адпаведны Указ № 311, які прадугледжвае змяненне ранейшых указаў, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 верасня.
У прыватнасці, уносяцца змяненні ва ўказы Прэзідэнта Беларусі ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян", ад 12 мая 2017 г. № 166 "Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Дакумент прадугледжвае карэкціроўку больш як 300 адміністрацыйных працэдур з улікам практыкі іх ажыццяўлення, а таксама змяненняў заканадаўства.
Напрыклад, Указам прадугледжваецца адмова ад спагнання платы за дазвол перапланіроўкі жылога памяшкання, узгадненне самавольнай перабудовы, перавод жылога памяшкання ў нежылое, а таксама скарачаюцца тэрміны выканання працэдур, звязаных з выдачай іншаземцам дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Актам замацоўваюцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў (напрыклад, выдача пасведчанняў аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта, рашэння аб прадастаўленні бясплатна адной спробы экстракарпаральнага апладнення).
У адпаведнасці з Указам таксама выключаецца паўнамоцтва дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" па прадаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на адкрыццё прадстаўніцтваў замежнай арганізацыі на тэрыторыі парка (такі дазвол будзе выдавацца бестэрмінова).