Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2024 год
У мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі прыняты Указ № 308 аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі на 2024 год.
Пералік уключае набор якасных паказчыкаў, здольных забяспечыць устойлівасць банкаўскай сістэмы (у тым ліку як крыніцы інвестыцыйных рэсурсаў), а таксама цэнавую і фінансавую стабільнасць. Да іх адносяцца:
• прырост спажывецкіх цэн - не больш за 6%;
• міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш за $6 млрд;
• доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, - не больш за 10% (утрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
• каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку для забеспячэння правядзення разліковых аперацый - не менш за 99,8% (гэта дазволіць паўнацэнна забяспечыць патрэбнасць рэальнага сектара эканомікі і грамадзян у бесперашкодным правядзенні разлікаў на тэрыторыі краіны);
• прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі - не менш за 10%, што пашырыць рэсурсную падтрымку рэальнага сектара, задаволіўшы плацежаздольны попыт на крэдыты, што стане адным з ключавых стымулаў росту эканомікі.
-
Спампаваць 308uk.pdf174 Кб