Аб узнагароджанні
За ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Адпаведны Указ № 218 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 ліпеня.
Медалём адзначаны начальнік атрада Ігар Зарэмба і яго першы намеснік Андрэй Мяцельскі, камандзір аддзялення цэнтра пошукава-выратавальных работ і пажаратушэння Анатоль Іванчыкаў, начальнік дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага кіравання Аляксандр Курачкін, аператыўныя дзяжурныя цэнтра аператыўнага кіравання Дзмітрый Мельнік, Яўген Высоцкі і Сяргей Навічук.
З 8 па 15 лютага работнікі атрада "ЗУБР" у складзе пошукава-выратавальнай каманды ўдзельнічалі ў аварыйна-выратавальных работах па ліквідацыі наступстваў землетрасення ў турэцкім горадзе Кахраманмараш.
-
Спампаваць 218uk.pdf108 Кб