Аб прадстаўніку і намесніку прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Указ № 209 ад 14 ліпеня 2023 г.

Прадстаўніком Беларусі ў Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў назначана начальнік упраўлення па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Яўгенія Парамонава. Адпаведны Указ № 209 падпісаў 14 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Намеснікам прадстаўніка Беларусі ў гэтай камісіі назначаны старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.