Аб устанаўленні юбілейнага медаля
Указ № 198 ад 25 мая 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім устаноўлены юбілейны медаль "100 год беларускім эканамічным органам", зацверджана палажэнне аб названым памятным знаку, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
У бягучым годзе ў Беларусі адзначаецца 100-годдзе з дня ўтварэння беларускіх эканамічных органаў. Юбілейным медалём плануецца ўзнагароджваць работнікаў сістэмы Міністэрства эканомікі, яго ветэранаў за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, а таксама іншых асоб, якія актыўна супрацоўнічалі з міністэрствам у частцы павышэння эфектыўнасці беларускай эканомікі і ўзроўню жыцця грамадзян.