Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве

Указ № 19 ад 24 студзеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў Указ № 19 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым-маі 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу. 

Прыняцце Указа дасць магчымасць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. 

Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.