Аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ № 109 "Аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі".
Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2023 годзе, уключаючы цэнтралізаваны экзамен у рамках падагульняючай атэстацыі за курс сярэдняй школы.
Старшынёй камісіі назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе склад уключаны члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.
Уведзены рознаўзроўневы кантроль за ўступнай кампаніяй і персанальная адказнасць кіраўнікоў дзяржорганаў і мясцовай вертыкалі. Камітэт дзяржаўнага кантролю адказны за выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступнай кампаніі. Прадстаўнікі дзяржорганаў, грамадскіх аб'яднанняў і педагагічныя работнікі - за ўступныя іспыты непасрэдна ва ўстановах адукацыі.
Інфармацыйна-метадычнае суправаджэнне ўступнай кампаніі забяспечыць Мінадукацыі сумесна з мясцовымі органамі ўлады.
Рэалізацыя Указа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прыняць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.
-
Спампаваць 109uk.pdf722 Кб