Аб назначэнні стыпендый аспірантам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Беларусі на 2022 год 70 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Вынікі работ аспірантаў, якім назначаны стыпендыі, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці арганізацый прамысловасці, медыцыны, сельскай гаспадаркі, адукацыі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях.
У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх, эканамічных, сельскагаспадарчых, гуманітарных навук і спорту, якія выконваюць даследаванні ва ўстановах адукацыі, навуковых і навукова-практычных арганізацыях.
Распараджэнне Прэзідэнта аб назначэнні стыпендый накіравана на падтрымку творчай актыўнасці маладых таленавітых аспірантаў, прыцягненне ў навуку адоранай моладзі, развіццё айчынных навуковых школ і стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.